Цешынскае герцагства
Гістарычная дзяржава | |||||
Цешынскае княства | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|||||
1290 — 1918
|
|||||
Сталіца | Цешын | ||||
Мова(ы) | сілезская мова, чэшская, польская і Lachian[d] | ||||
Афіцыйная мова | сілезская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Дынастыя | Сілезскія Пясты | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цешынскае княства або герцагства ўзнікла як адно са шматлікіх сярэдневяковых сілезскіх княстваў, якія знаходзіліся пад кіраваннем розных галін польскага дому Пястаў. Тэрыторыя — Цешынская Сілезія, сталіца — Цешын.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1282 годзе памёр князь Уладзіслаў Апольскі, які кіраваў Апольска-раціборжскім княствам. У яго было чатыры сыны, якія падзялілі спадчыну паміж сабой. Старэйшы сын Мешка разам з братам Пшамыславам спачатку сталі сумесна кіраваць узноўленым Раціборжскім княствам, аднак у 1290 годзе вырашылі падзяліць уладанні. Мешка ўзяў сабе землі паміж рэкамі Остравіцы і Сола, на якіх знаходзіліся гарады Цешын і Асвенцім — так было ўтворана Цешынскае княства.
У 1315 годзе Мешка сканаў, і княства было падзелена паміж яго сынамі: Уладзіслаў атрымаў Асвенцім, а Цешын застаўся ў Казіміра. Паступова Казімір аддаляўся ад польскіх інтарэсаў, і ў 1327 годзе прынёс амаж Яну Люксембургскаму як каралю Багеміі. З тых часоў гісторыя Цешынскай Сілезіі была ў большай ступені звязана з Прагай, чым з Кракавам. Ад Казіміра ў 1358 годзе княства атрымаў у спадчыну яго сын Пшамыслаў, які за доўгае жыццё здолеў прымножыць свае ўладанні.
У перыяд Рэфармацыі цешынскія кіраўнікі вагаліся паміж каталіцтвам і лютэранствам, якое падтрымліваў князь Вацлаў Адам, які кіраваў Цешынам з 1528 па 1576 гады. У часы валадарання яго ўнучкі Лізаветы Лукрэцыі — апошняй з цешынскіх Пястаў — княства спусташалі арміі Трыццацігадовай вайны. Перажыўшы дзяцей ад шлюбу з баронам Ліхтэнштэйнам, Еўдакія Лукрэцыя адмовіла ўладанні сваіх продкаў Габсбургаў.
У 1722 годзе імператар Карл VI перадаў Цешынскае герцагства Францу Латарынгскаму ў якасці кампенсацыі за саступлены ім Савойскай дынастыі Манферат. Менавіта тут адбыўся Цешынскі кангрэс, які завяршыў вайну за баварскую спадчыну. У той час герцагствам валодала дачка Франца, Марыя Крысціна, з мужам, Альбертам Саксонскім, сынам польскага караля Аўгуста III.
Па прычыне бяздзетнасці апошні ўсынавіў пляменніка жонкі — эрцгерцага Карла Іагана. Пазней тытул герцага Цешынскага насілі нашчадкі Карла Іагана — Альбрэхт і Фрыдрых Марыя Альбрэхт. Усе трое былі выдатнымі военачальнікамі і фельдмаршаламі (у арміях Аўстрыі, Германіі, Расіі).
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі за валоданне Цешынскай Сілезіяй паміж Польшчай і Чэхаславакіяй успыхнуў Цешынскі канфлікт. Міжнародная канферэнцыя 1920 года пастанавіла падзяліць спрэчную тэрыторыю паміж гэтымі краінамі.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]Пясты і іх спадчыннікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мешка I Цешынскі (1290—1314)
- Казімір I Цешынскі (1315—1358)
- Пшамыслаў I Носак (1358—1410)
- Баляслаў I Цешынскі (1410—1431)
- Баляслаў II Цешынскі (1431—1442)
- Пшамыслаў II Цешынскі (1431—1442)
- Вацлаў I Цешынскі (1431—1468)
- Пшамыслаў II Цешынскі (1468—1477)
- Казімір II Цешынскі (1477—1528)
- Вацлаў III Адам (1528—1579)
- Адам Вацлаў Цешынскі (1579—1617)
- Фрыдрых Вільгельм Цешынскі (1617—1625)
- Эльжбета Лукрэцыя Цешынская (1625—1653)
Габсбургі
[правіць | правіць зыходнік]- Фердынанд IV Габсбург (1653—1654)
- Фердынанд III (1654—1657)
- Леапольд I (1657—1705)
- Іосіф I (1705—1711)
- Карл VI (1711—1722)
- Леапольд I Латарынгскі (1722—1729)
- Франц I Стэфан (1729—1765)
- Іосіф II (1765—1766)
- Марыя Крысціна, герцагіня Цешынская (1766—1792)
- Альберт Саксен-Цешынскі (1766—1822)
- Карл Цешынскі (1822—1847)
- Альбрэхт Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі (1847—1895)
- Фрыдрых Аўстрыйскі, герцаг Цешынскі (1895—1918)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герцагства Цешын